Сайт продаётся, по вопросам приобретения звоните +375 29 637-37-87

 
  • 0
  • Культура

"Кірмаш праектаў" у Гомелі

  • 02 апреля 2013, 23:50 | 
  • Автор: Redactor | 
Запрашаем наведаць вечар тэматычных культурніцкіх прэзентацый «Кірмаш праектаў» у Гомелі.

Найлепшыя ідэі для гораду збяруць 4 красавіка

У гэты чацвер гамельчукі маюць выдатную магчымасць пазнаёміцца з новымі культурніцкімі ідэямі і іх аўтарамі, падтрымаць самыя вартыя і цікавыя прапановы сваім меркаваннем, парадай, уласным удзелам ці іншым чынам.

Запрашаюцца ўсе неабыякавыя да культурнага аблічча свайго гораду!
Цягам усяго сакавіка ў Гомелі грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” шукала людзей, чые праекты маюць патэнцыял зрабіць свой унікальны ўнёсак у развіццё культурнага жыцця горада, а часам – і Гомельскай вобласці. Праекты сабраліся разнастайныя: ад шматзначнага “арту” (арт-вёска, арт-хаус, арт-база) да публічнай прасторы для творчасці гараджан і гісторыка-культурнай спадчыны Гомеля.

У праграме сустрэчы:

· 10 аўтарскіх прэзентацый у фармаце “маланкавай размовы” (lightning talk),
· Абмеркаванне прадстаўленых праектаў у асяродку зацікаўленых адмыслоўцаў.

“Кірмаш праектаў” адбудзецца 4 красавіка ў Канферэнц-зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі па адрасе: вул. Савецкая, 26. Пачатак у 17:00.
Уваход ВОЛЬНЫ (таму запрашайце і вашых сяброў).

Падобныя ініцыятывы культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць па ўсёй Беларусі з мэтай усталявання і ўзмацнення прафесійных сувязей у культурніцкіх супольнасцях, павышэнні якасці сацыякультурных праектаў, уключанасці грамадзян у культурнае жыццё сваёй тэрыторыі.
  •  
  •  
  •  
  •  
Знак качества
Чисто солярий В Чисто солярии имеется 1 аппарат для получения загара, произведенный в США. 50 ламп неон-аргон на 20% быстрее и эффективнее покрывают...
Знак качества
Чисто пивной ресторанчик Ресторанчик рассчитан непосредственно на тех, кто всем напиткам предпочитает именно пиво. Здесь представлены отличные закуски, вроде...
Знак качества
Бегемот Помимо стандартной работы такси, «Бегемот» осуществляет грузоперевозки, возможна встреча клиента в аэропорту или на ж/д вокзале. В...